République de Biélorussie

Loi de la république de Biélorussie
sur les minorités nationales

Version du 5 janvier 2004, no 261-W

La loi sur les minorités nationales du 5 janvier 2004, no 261-W, est une version modifiée de la Loi sur les minorités nationales du 11 novembre 1992. La présente version française est une traduction du texte en biélorusse. Il existe aussi une version officielle en russe (Закон o национальных меньшинствах) et une version en officielle en anglais (Law of the Republic of Belarus on National Minorities).

Закон Рэспублiкi Беларусь

Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб нацыянальных меншасцях у Рэспублiцы Беларусь»

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 4 снежня 2003 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 18 снежня 2003 года

Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 11 лiстапада 1992 года «Аб нацыянальных меншасцях у Рэспублiцы Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 35, ст. 550) наступныя змяненнi i дапаўненнi, выклаўшы iх у новай рэдакцыi:

«Закон Рэспублiкi Беларусь

Аб нацыянальных меншасцях у Рэспублiцы Беларусь

Гэты Закон грунтуецца на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, прынцыпах мiжнароднага права ў галiне правоў чалавека i нацыянальных меншасцяў i накiраваны на стварэнне ўмоў для свабоднага развiцця нацыянальных меншасцяў, а таксама на абарону правоў i законных iнтарэсаў асоб, якiя адносяць сябе да нацыянальных меншасцяў.

Артыкул 1.

Для мэтаў гэтага Закона пад асобамi, якiя належаць да нацыянальных меншасцяў, разумеюцца асобы, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i маюць грамадзянства Рэспублiкi Беларусь, якiя па свайму паходжанню, мове, культуры цi традыцыях адрознiваюцца ад асноўнага насельнiцтва рэспублiкi.

Артыкул 2.

1) Прыналежнасць да нацыянальнай меншасцi з’яўляецца пытаннем iндывiдуальнага выбару грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь.

2) Выбар грамадзянiнам Рэспублiкi Беларусь прыналежнасцi да нацыянальнай меншасцi не цягне за сабой якiх бы там нi было неспрыяльных наступстваў.

Артыкул 3.

Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя адносяць сябе да нацыянальных меншасцяў, павiнны выконваць Канстытуцыю Рэспублiкi Беларусь i iншыя акты заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, садзейнiчаць захаванню суверэнiтэту i тэрытарыяльнай цэласнасцi Рэспублiкi Беларусь, паважаць традыцыi грамадзян усiх нацыянальнасцяў, якiя насяляюць рэспублiку, iх мову i культуру.

Артыкул 4.

Не дапускаюцца якое б там нi было прамое або ўскоснае абмежаванне правоў i свабод грамадзян Рэспублiкi Беларусь за iх прыналежнасць да нацыянальных меншасцяў, а таксама спробы асiмiляцыi супраць iх волi.

Артыкул 5.

Нiхто не можа быць прымушаны да вызначэння i ўказання сваёй нацыянальнай прыналежнасцi, а таксама да доказу нацыянальнай прыналежнасцi цi адмовы ад яе.

Артыкул 6.

Дзяржава гарантуе грамадзянам Рэспублiкi Беларусь, якiя адносяць сябе да нацыянальных меншасцяў, роўныя палiтычныя, эканамiчныя i сацыяльныя правы i свабоды, ажыццяўляемыя ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку, у тым лiку:

- права на атрыманне дапамогi з боку дзяржавы ў справе развiцця нацыянальнай культуры i адукацыi;

- права карыстацца роднай мовай, права выбару мовы стасункаў, а таксама права на свабоду выбару мовы выхавання i навучання;

- права на заснаванне сродкаў масавай iнфармацыi, выдавецкую дзейнасць, а таксама на атрыманне, захаванне i распаўсюджанне iнфармацыi на роднай мове;

- права на ўстанаўленне культурных сувязяў з суайчыннiкамi за межамi Рэспублiкi Беларусь;

- права вызнаваць любую рэлiгiю цi не вызнаваць нiякай, удзельнiчаць у выкананнi рэлiгiйных культаў, рытуалаў, абрадаў на роднай мове;

- права на захаванне сваёй гiсторыка-культурнай i духоўнай спадчыны, свабоднае развiццё культуры, у тым лiку прафесiянальнага i самадзейнага мастацтва;

- права на стварэнне грамадскiх аб’яднанняў i ўступленне ў дзеючыя грамадскiя аб’яднаннi;

- права свабодна выбiраць i быць абранымi ў дзяржаўныя органы Рэспублiкi Беларусь на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога цi ўскоснага выбарчага права пры тайным галасаваннi;

- права роўнага доступу да любых пасад у дзяржаўных органах Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 7.

Пры мясцовых Саветах дэпутатаў могуць стварацца i дзейнiчаць на грамадскiх пачатках дарадчыя органы з прадстаўнiкоў нацыянальных меншасцяў. Парадак стварэння гэтых органаў вызначаецца адпаведнымi мясцовымi Саветамi дэпутатаў.

Артыкул 8.

Дзяржава ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, садзейнiчае стварэнню ўмоў для развiцця адукацыi i культуры нацыянальных меншасцяў шляхам выдзялення з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў неабходных для гэтага грашовых сродкаў.

Артыкул 9.

Грамадскiя аб’яднаннi грамадзян, якiя адносяць сябе да нацыянальных меншасцяў, маюць права ажыццяўляць прадпрымальнiцкую дзейнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 10.

1) Грамадскiя аб’яднаннi грамадзян, якiя адносяць сябе да нацыянальных меншасцяў, могуць ствараць культурна-асветныя ўстановы.

2) Падрыхтоўка спецыялiстаў для забеспячэння iнтарэсаў нацыянальных меншасцяў у галiне адукацыi i культуры ажыццяўляецца ўстановамi адукацыi Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку на аснове дагавораў, заключаных з грамадскiмi аб’яднаннямi грамадзян, якiя адносяць сябе да нацыянальных меншасцяў.

Артыкул 11.

 Помнiкi гiсторыi i культуры нацыянальных меншасцяў, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, з’яўляюцца часткай культуры Рэспублiкi Беларусь i захоўваюцца дзяржавай у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 12.

Забараняюцца стварэнне i дзейнасць грамадскiх аб’яднанняў грамадзян, якiя адносяць сябе да нацыянальных меншасцяў, калi гэта супярэчыць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь аб грамадскiх аб’яднаннях, а таксама калi ўказаныя грамадскiя аб’яднаннi арганiзацыйна звязаныя цi з’яўляюцца часткай палiтычнай арганiзацыi замежнай дзяржавы.

Артыкул 13.

1) Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь незалежна ад нацыянальнай прыналежнасцi карыстаюцца абаронай дзяржавы на роўных падставах.

2) Любыя дзеяннi, накiраваныя на дыскрымiнацыю па нацыянальных прыметах, стварэнне перашкод у рэалiзацыi нацыянальнымi меншасцямi сваiх правоў, распальванне мiжнацыянальнай варожасцi, цягнуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь
А. ЛУКАШЭНКА

5 студзеня 2004 года, г. Мiнск.

№ 261-З

Loi de la république de Biélorussie

Sur les modifications et suppléments à la Loi de la république de Biélorussie «sur les minorités nationales de la république de Biélorussie»

Adoptée par la Chambre des représentants le 4 décembre 2003
Approuvée par le Conseil, le 18 décembre 2003

Article 1. La loi de la république de Biélorussie du 11 novembre 1992 «sur les minorités nationales dans la république de Biélorussie» (Bulletin national des actes juridiques de la république de Biélorussie, 1992, no 35, art.  550). Les modifications et ajouts suivants doivent se lire comme un nouveau texte:

« Loi de la république de Biélorussie
sur les minorités nationales de la république de Biélorussie

La présente loi est fondée sur la Constitution de la république de Biélorussie, les principes du droit international dans le domaine des droits de l'homme et des minorités nationales; elle vise à créer des conditions pour le libre développement des minorités nationales ainsi que la protection des droits et intérêts légitimes des personnes appartenant à des minorités nationales.

Article 1er

Aux fins de la présente loi, les membres appartenant aux minorités nationales sont des individus résidant en permanence sur le territoire de la république de Biélorussie et ayant la citoyenneté biélorusse, dont l'origine, la langue, la culture ou les traditions sont différentes de celles de la population principale de la République.

Article 2

1) L'appartenance à une minorité nationale est une question de choix personnel de la part d'un citoyen de la république de Biélorussie.

2) Le choix d'un citoyen de la république de Biélorussie
d'appartenir à une minorité nationale ne doit pas entraîner de conséquences défavorables.

Article 3

Les citoyens de la république de Biélorussie appartenant à des minorités nationales doivent respecter la Constitution de la république de Biélorussie et les autres actes de la législation de la république de Biélorussie, aider la préservation de la souveraineté et l'unité territoriale de la république de Biélorussie, respecter les traditions des citoyens de toutes les nationalités qui peuplent la République, ainsi que leur langue et leur culture.

Article 4

Toute restriction directe ou indirecte des droits et libertés des citoyens de la république de Biélorussie, en raison de leur appartenance à une minorité nationale, ainsi que toute tentative d'assimilation contre leur volonté, sont interdites.

Article 5

Nul ne peut être contraint de déterminer et d'indiquer son appartenance nationale, ou révéler son appartenance nationale et quiconque peut refuser de répondre.

Article 6

L'État garantit aux citoyens de la république de Biélorussie, qui s'identifient en tant que membres d'une minorités, l'égalité politique, économique et les libertés et droits sociaux établis par la législation de la république de Biélorussie, en particulier:

- le droit à l'aide de l'État dans le développement de la culture nationale et de l'éducation;

- le droit d'employer sa langue maternelle, le droit de choisir sa langue de communication ainsi que le droit de choisir librement sa langue d'enseignement et de formation;

- le droit de créer des médias, de publier  de masse, d'exprimer, de recevoir et de diffuser de l'information dans sa langue maternelle;

- le droit de tisser des relations culturelles avec des compatriotes de l'étranger;

- le droit de pratiquer une religion ou de n'en pratiquer aucune, de de participer à des services religieux, des rituels et des rites en employant sa langue maternelle;

- le droit de préserver son patrimoine historique, culturel et spirituel, le libre développement de sa culture, y compris l'art professionnel et l'art amateur;

- le droit de créer des associations publiques et de faire partie de ces associations publiques;

- le droit d'élire librement et d'être élu au sein des organismes de l'État de la
république de Biélorussie sur la base du droit de vote complet, égal, direct et indirect lors d'un scrutin secret;

- le droit à l'égalité d'accès à tous les bureaux dans les organismes nationaux de la république de Biélorussie.

Article 7

Des organismes de consultation des représentants des minorités nationales peuvent être créées et fonctionner sur une base bénévole au sein des Conseils locaux des députés. La procédure de création de ces organismes est définie par les Conseils locaux des députés.

Article 8

Conformément à la législation, la république de Biélorussie assure les conditions matérielles pour le développement de l'éducation et de la culture de minorités nationales au moyen de subventions assumées par les budgets nationaux et locaux.

Article 9

Les associations de citoyens déclarant appartenir à des minorités nationales ont le droit d'exercer des activités économiques, en conformité avec la législation de la république de Biélorussie.

Article 10

1) Les associations de citoyens déclarant appartenir à des minorités nationales peuvent fonder des institutions culturelles et éducatives.

2) La formation des spécialistes pour la réalisation des intérêts des minorités nationales dans le domaine de l'éducation et de la culture est effectuée par des établissements d'enseignement de la république de Biélorussie
, y compris la formation sur la base de contrats conclus avec les associations de citoyens déclarant appartenir à des minorités nationales.

Article 11

Les monuments commémoratifs de l'histoire et de la culture des minorités nationales situés sur le territoire de la république de Biélorussie font partie de la culture de la république de Biélorussie et sont protégés par l'État, conformément à la législation de la république de Biélorussie.

Article 12

La formation et le fonctionnement des associations bénévoles de citoyens déclarant appartenir à des minorités nationales est interdite, si elle contredit les lois de la république de Biélorussie relatives aux associations publiques et si ces associations sont institutionnellement liées ou font partie de l'organisation politique d'un État étranger.

Article 13

1) Les citoyens de la république de Biélorussie, indépendamment de leur appartenance nationale, bénéficient d'une protection égale de la part de l'État.

2)
Toute action visant la discrimination fondée sur la nationalité, la création d'obstacles dans la mise en
œuvre des droits des minorités nationales, l'incitation à la haine ethnique impliquent la responsabilité, conformément à la législation de la république de Biélorussie. »

Article 2. La présente loi entre en vigueur dix jours après sa publication officielle.

Le président de la Biélorussie,
Alexandre Loukachenko

Le 5 janvier 2004, Minsk.

№ 261-W


 

Page précédente

Biélorussie

  Europe

Accueil: aménagement linguistique dans le monde